чацвер, 26 жніўня 2010 г.

Форум-тэатр пачынаецца з...

Эпіграфам да сенняшняга першага занятку па форум-тэатры можна выставіць жыццевасцвярджальную фразу Андрэя Палуды, больш вядомага у народзе як паэт-песеннік, массавік-зацейнік альбо проста Пятровіч: «Я не люблю беларусаў... я люблю беларусак!» 

Гэта быў ужо намек на тое, што некаторыя асобы жаночага полу/роду/ліку ўжо ўдзельнічалі раней у практыкаванні падобнага кшталту і таму будуць дапамагаць яму праводзіць форум-тэатр.
Пятровіч неяк так абураўся, што першапачаткова на форум-тэатр было адведзена арганізатарамі трэнінгу толькі паўтары гадзІны, а не гАдзіны, як маглі прачытаць многія.:)
 
Потым было адваявана прыкладна каля 5 гадзін на ўсе пра ўсе, але ж, на мой погляд (Пятровіч, дарэчы, са мной салідарны ў гэтым) гэтага таксама не хапае. Дарэчы, занятак пачаўся з таго, што Пятровіч прапанаваў нам «прыадкрыць кухню форум-тэатральнай тэхналогіі».
 
Заснавальнікам форум-тэатральнай тэхналогіі з'яўляецца Аўгуста Боаль, які нарадзіўся ў Бразіліі, марыў аб тэатральных падмостках і... не паступіў у тэатральны універсітэт. Але мару сваю ен не пакінуў!
 
Аугуста Боаль вырашыў стварыць так званы «тэатр прыгнечаных», з якім ездзіў па весках, дзе яго трупа цягам 5-7 хвілін паказвала востра хвалюючую грамадства праблему, абрываючы яе на піке канфлікта. Потым ен прапаноўваў групе гледачоў, то бок сялян, разруліць пазітыўна прадэманстраваную сітуацыю.
 
У 1971 годзе ен выдаў кнігу «Тэатр прыгнечаных», быў арыштаваны бразільскай ваеннай хунтай, кінуты за краты. Праз пэўны час яго выпусцілі, але яго стан быў ня лепшым.
 
Боаль з'ехаў у Парыж, дзе і працаваў і займаўся форум-тэатрам да апошніх дзен свайго жыцця. Дарэчы, ад Андрэя мы таксама даведаліся, што форум-тэатральная тэхналогія складаецца з чатырох частак – актораў, мадэратара, сцэны ці сцэнара (гісторыі з жыцця, дзе есць пэўнае парушэнне правоў чалавека альбо прысутнічае дыскрымінацыя).
 
Пятровіч таксама пастараўся актуалізаваць нашую ўвагу на неабходнасці выкарыстання ўсіх аналізатараў, то бок зрокавых, слыхавых, такцільных і г.д. Для гэтага ен нам прапанаваў выканаць некалькі ВЕЛЬМІ ВАЖНЫХ практыкаванняў, якія былі напраўлены на сплачэнне групы, абвастрэнне такцільных пачуццяў, невыкарыстанне зроку... Спачатку мы віталіся рознымі спосабамі, напрыклад, як людзі, якія даўно не бачыліся, ці як вельмі сціплыя людзі – гэта было досыць цікава!
 
Што асабліва запомнілася, гэта калі кожны з нас пабываў у ролі факіра і змяі, у ролі жывой статуі, у ролі нейкай часткі аўтамабіля ці дзяржаўнага механізма... А пасля практыкаванняў мы разбіліся на групы і пачалася сапраўдная праца... Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя!

Пы Сы: Дык з чаго ж пачынаецца форум-тэатр? Для сусвета – з Аўгуста Боаля, а для нас – адукатараў у галіне правоў чалавека – безумоўна, з Пятровіча!

Анастасія Харкова 

No comments:

Post a Comment