пятніца, 27 жніўня 2010 г.

Чалавек-легенда!

Раніца 27 жніўня пачалася цікавым знаемствам. Да нас у госці завітаў Алесь Віктаравіч Бяляцкі – старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна».

Апроч таго, што партрэт гэтага вядомага чалавека быў выкарыстаны адной групай падчас правядзення практыкавання, мы мелі гонар пазнаеміцца з легендарным праваабаронцай асабіста.
Алесь Віктаравіч распавядаў нам пра беларускія праваабарончыя арганізацыі і беларускі праваабарончы рух.

З яго насычанай лекцыі мы даведаліся, што першай беларускай арганізацыяй падобнага кшталту з'явіўся так званы Мартыралог Беларусі, якая была створана ў 1988 годзе і займалася справамі рэпрэсаваных у часы сталіншчыны людзей.
А ў 1995 годзе з'явіўся першыя беларускія палітычныя зняволеныя... Можна адзначыць, што гэты год стаў адпраўным пунктам узбуйнення беларускага праваабарончага руху. Таксама мы даведаліся пра такія вядомыя праваабарончыя арганізацыі, як «Вясна» і Беларускі Хельсінскі Камітэт.

Адразу ж паўстала пытанне: дык чым жа ўвогуле займаюцца праваабаронцы ў Беларусі? Алесь Віктаравіч адказаў нам, што праваабаронцы ў нашай роднай краіне дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсій, збіраюць і распаўсюджваюць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека і, безумоўна, назіраюць за выбарамі.

Спадар Бяляцкі падзяліўся таксама з намі думкай аб тым, што беларускі праваабарончы рух развіты, актыўны, шмат людзей спрабуе нешта зрабіць, каб палепшыць становішча ў краіне! Дык дзякуй жа тым людзям, якія стаялі каля вытокаў усяго беларускага праваабарончага руху! 

Анастасія Харкова 

No comments:

Post a Comment