Кожнаму з ўдзельнікаў давялося падумаць, як ён разумее адукацыю ў галіне правоў чалавека. Пад час занятку азнаёміліся з шэрагам вызначэнняў тэрміну “Адукацыя ў галіне правоў чалавека”, якія былі распрацаваныя рознымі арганізацыямі (ЮНЕСКА, Моладзевая праграма Рады Еўропы, Азіяцкі Ціхаакіянскі Рэгіянальны Рэсурсны Цэнтр для Адукацыі ў галіне правоў чалавека, Цэнтр адукайцыйных рэсурсаў, Amnesty International).
Прыйшлі да высновы, што ўсе яны акцэнтуюцца на розных аспектах (урадавыя арганізацыі – на механізмах абароны ПЧ, НГА – на каштоўнасным кампаненце). А найбольш шырокае і абагульняючае тлумачэнне АПЧ можна знайсці ў фармулёўцы ААН:
“АПЧ – намаганні па адукацыі, навучанні і інфармаванні, якія прадпрымаюцца для стварэння ўсеагульнай культуры правоў чалавека праз абмен ведамі, навучанне навыкам і фарміраванне пазіцыяў, якія скіраваныя на умацаванне павагі да ПЧ і падставовых свабодаў, усебаковае развіццё чалавечай асобы і пачуцця чалавечай годнасці, спрыянне паразуменню, роўнасці, сяброўству паміж людзьмі, забеспячэнне магчымасцяў для ўсіх эфектыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства, пабудову і падтрыманне міра, забеспячэнне ўстойлівага развіцця на карысць грамадства”.
Алена Халадкова



No comments:
Post a Comment